Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вясенні настрой

“Вясенні настрой”
Паміж зімою і вясной
Блукалі дні бяз сонца
І колер шэры на двары
І ноч ішла бязконца
Павясялела за акном
І снег сыйшоў даўно
І зайка сонечны глядзіць
Скрозь шыбу ў акно
Шуміць за сценамі вясна
На вуліцу заве
А сэрцу цесна ў грудзях
Душа пяе
Блакіт нябесны, сінява
Як быццам акіян бяз дна
Па ім, згубіўшы берагі
Гуляюць хмаркі-караблі
Слабы паростачак травы
Прабіў асфальт у маім двары
Як сіла з небяцьця
Штурхала корань да жыцьця?
Бела-ружовую сукенку
Адзела яблыня-паненка
А побач вішня, нібы фея
Дыван зялены, ветрык вее..
Лячу на крыльлях, бо вясна
Сню сны я каляровыя
А кветкі, кветкі навакол
Свой пах аддаць гатовыя.
Я гэту сумесь веснавую
Хачу наліць у шклянку
І піць. і піць яе да дна
І з вечару і з ранку.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вясенні настрой - Мікалай Кот