Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Працавітая дзяўчынка

Як маленькую сяброўку,
Ляльку любіць Лена.
Грэбнем чэша ёй галоўку.
I мые сукенку.

То пагушкае на ручках,
То пацешыць байкай -.
Як у лесе у дрымучым
Заблудзіўся зайка.

Ляльцы ловіць матылёчка.
Шапачкай сваёю.
Праз шнурочак-паясочак
Скача перад ёю.

Спаць паклаўшы паміж кветак
У цянёк духмяны,
Ёй з пясочку шмат катлетак
Напячэ румяных.

За турботамі, за працай
Так і дзень мінае,
А самой пазабаўляцца
Часу не хапае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Працавітая дзяўчынка - Андрэй Александровіч