Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Завісла поўня

Завісла поўня спелая над хатай,
Ранетаў дух румяных прагна п’е
І мые шчокі круглыя свае
Расою жнівеньскай халаднаватай.

Зялёны чысты водар хмелю з мятай
Да самых дальніх зорак дастае.
А ноч сузор’і, бы вяночкі, ўе,
Развешвае над ліпаю кудлатай,

І аблачынку сонную люляе,
І калыханку яблыням спявае.
У цішыні духмянай пад крылом

Зямля і неба поўныя спакою,
Аблашчаныя Божаю рукою
І мяккім поўні спелае святлом.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Завісла поўня - Клаўдзія Сямёнаўна