Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зляцеліся зорачкі дзіўнымі птушкамі ў вырай

Зляцеліся зорачкі дзіўнымі птушкамі ў вырай,
падзюбалі неба, паселі праз дзіркі сачыць:
чаму маладзік усміхаецца шырай і шырай,
каго выглядае з-пад коўдры бахматай начы?

Каму да світання спявае імгла калыханку?
Куды накіроўвае ветрык пяшчоту сваю?
І што за яліна расце пры хаціне ля ганка?
І хто і нашто запаліў у акенцах агні?

Усё ім цікава, усё незвычайна хвалюе.
Вось толькі не ведаюць зоркі, што я давідна
на іх цікаванне гляджу і таксама пільную –
а ці не зляціць мне на шчасце ў далоні адна?

10.04.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зляцеліся зорачкі дзіўнымі птушкамі ў вырай - Таццяна Дзям'янава