Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нарэшце прыйдзе сон

Нарэшце прыйдзе сон і прынясе
з сабою водар ночы і дажджу,
і згаснуць у галовах думкі ўсе,
І стане цёмна-цёмна ўваччу.
Крылом пяшчотным коўдра ахіне
Ніхто ў цішыні і не пачуў,
як кроплі распаўзліся па акне,
па дрэвах, па заношаным плашчы
кагосьці, хто не трапіў у мятро,
бо надта добра сёння адпачыў.

Нарэшце прыйдзе сон і прынясе
усім нам забыццё і новы дзень.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нарэшце прыйдзе сон - Марына Яўсеенка