Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пэўна, метафарычнае

Часамі сьвяточнымі пышных парадаў
Хвілінамі злой бытавой мітусьні
Аўтобусны транспарт развозіць мінчанаў
Напружана труцца мазгі аб мазгі

Зьціраюцца думкі, пачуцьці ды мары
Я чуў, нават нехта згубіў вось так чэсьць!
Трэ памятаць: побач зладзюга паганы!
Грукоча па вуліцах бляклая жэсьць

Ўсё хтосьці на кімсьці кудысьці кагосьці..
Куды там – каханьне, мне б выцерці пот!
З панурых трамваяў мінулых стагодзьдзяў
З шчасьліваю ўсьмешкай выходзіць народ

І толькі кіроўцу ў кабіне прывольна
Зьнікаюць салёны ў айчыннай папсе
Спаліў цыгарэтку, сказаў усім сонна:
“Тралейбус зламаўся. Далей не ідзе”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пэўна, метафарычнае - Аўтар невядомы