Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Шэрае

Намалюю я твой партрэт –
Будзе ў ім толькі шэры колер,
Як той дах і той змрочны склеп,
Як кастрычніцкі гай і поле.

Як ад плесні сшарэлы хлеб,
Як ад пылу трава улетку,
Як той брудны зімовы снег,
Як стаптаная кімсьці кветка.

Быў той час і з пакут, і з бед,
Мне б туды не вяртацца ніколі…
Намалюю я твой партрэт –
Будзе ў ім толькі шэры колер.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шэрае - Наталля Галавач