Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Срэбраны лак

Адштурхніся смялей,
паляці ў нябёсы…
Шэры колер звычайна
прыкмета тугі.
Распляліся бярозы
шыкоўныя косы…
Даравання не будзе:
свой лёс не малі.
Сцісні нервы ў кулак,
кінь зноў позірк нясціплы
на вясны прыгажосць,
на квітнеючы мак,
на касцёр, на спатканне,
на профіль нязвыклы,
на адбіты ў люстэрку
мой срэбраны лак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Срэбраны лак - Уладзімір Тураў
«