Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Танкі

Імклівасць, націск танкавай атакі –
Супроць “пантэраў”, “тыграў” і гармат…
Трыццацьчацвёрак кемлівыя тракі,
Але няма дарогі ім назад.
Палае танк, бы домік папяровы,
А экіпаж вядзе смяротны бой,
Такі нязвыклы, жорсткі і суровы –
Час надыйшоў ахвяраваць сабой…
Бронь гартавана Сцягам Перамогі,
Кулак асілка – танкавая раць.
Раскажуць хай ваеныя дарогі
З чым можна гэту сілу параўнаць.
Мы за танкістаў вып’ем кубак Славы –
З табою ветэран і за цябе!
Непераможная, святая бронь дзяржавы –
Надзейны абярэг, заслон бядзе.
2004

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Танкі - Улад Скамарох