Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Верую

Я – веруючы.
Верую і веру
He ў мішуру
Замшэлае імшы,
He ў казачныя
Райскія хімеры,
He ў сілу
Адзічэлае душы.

Я – веруючы.
Верую і веру
У справядлівасць,
Дабрату, святло,
А не ў пустыя словы
I паперы,
Што хітра прыкрываюць
Толькі зло.

Я – веруючы.
Верую і веру
Заўжды
Ў беспамылковасць
Пачуцця
Мільёнаў,
Што, не робячы кар’еры,
Усё, што могуць,
Робяць
Для жыцця.

Я – веруючы.
Верую і веру,
Што дабрата
Асіліць сілу зла,
Што над пустою
Пахвальбой без меры
Верх назаўсёды
Праўда узяла.

Я – веруючы
Верай чыстай пробы,
Адзіны бог
I для мяне кумір.
Мой бог таксама мае
Тры асобы –
СУМЛЕННЕ,
ПРАЎДА
I трывалы МІР.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Верую - Сяргей Грахоўскі