Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зварот

“Сваей надзеі ты не траць дарма,
сваіх падзей ты не хавай з вачэй…”
Я ўсе чакаю памяці і веры,
але паверх і толькі бахрама.
Mабыць, даруеш мне за сілы,
што я аддала на алтар натхнення.
Мабыць, пабачу я спасенне
у Тваіх затвораных вачах?
Я змарнавала ўсе свае хвіліны,
нават пакой Тваёй душы.
Я змaрнавала.
Ты мяне пакінуў.
Ці чуеш Ты??
здаецца не.
Так…усе забыць.
Закрэсліць дымам.
Я намалюю для сябе карціну
і папрашу:
даруй!
Даруй, я веру ў тваю сілу,
бо не бывае казак без шчаслівага канца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Зварот - Настасся Лавецкая