Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Зварот да Купалы



ЗВАРОТ ДА КУПАЛЫ

Па роднай старонцы душа забаліць, –
Пачую здалёк: загукала.
Вяртаюся зразу ў дзяцінства,
калі
Звяртаюся я да Купалы.

Як сілы і духу падчас не стае,
Цярпення і мужнасці мала,
Вяртаюся зноў я на кругі свае, –
Звяртаюся я да Купалы.

І тут да вытокаў прыпасці спяшу,
Да песен, што маці спявала.
Як зёлкі радзімы, мне лечаць душу
Гаючыя вершы Купалы.

Ізноў перад Богам там слоўца скажы,
Каб нас абмінула навала.
Іван Дамінікавіч, дапамажы! –
Звяртаюся я да Купалы.





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зварот да Купалы - Станіслаў Валодзька