Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да вас звяртаюся, няшчадкі

Да вас звяртаюся, нашчадкі,
Да суйчыннікаў сваіх,
Пакіньце злосць і зайздрасць, звадкі,-
Мы нацярпеліся ад іх.
Любіце травы, дрэвы, рэкі,
Прастор палёў, блакіт нябёс,
Цаніце Працу, Чалавека,-
І Бог вам дасць спагадны лёс.
А каб цанілі вас у свеце,
(Я лепшых слоў не падбяру),
Шануйце дзіва на планеце –
Святую нашу Беларусь.
І мову Коласа, Купалы
Вы беражыце з роду ў род,
Каб наша воля не прапала,
Каб не загінуў наш народ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (5 votes, average: 3,80 out of 5)

Верш Да вас звяртаюся, няшчадкі - Алесь Ставер