Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш Астры



Ў маiх вачах свiтае-днее, –
Дарога сцелецца радном
Да роднай хаты, дзе квiтнеюць
Пад восень астры пад акном.

Ў акно выглядваючы часта,
Мяне чакае там даўно
Зямных сузор’яў яркiх астраў
Матуля – мiлы астраном.

Усе ў iх колеры вясёлкi.
Твар прытулiць да iх спяшу.
Хоць кветкi гэтыя не зёлкi,
А вельмi лечаць мне душу.

Каб не было пасля так горка, –
“Даруй мне” ў час сказаць прыйсцi.
Яшчэ ў нябёсах будуць зоркi
Шчымлiва астрамi цвiсцi…





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Астры - Станіслаў Валодзька