Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вечны вандроўнік

Памяцi Язэпа Драздовiча

Пад сонцам
I пад Шляхам Млечным
Дарога сцелецца радном.
Няспешна йдзе
Вандроўнiк вечны
Мастак, паэт i астраном.

Старонкi роднай краявiды
Так западаюць у душу, –
Ў яго малюнках сакавiтых
Дуброў з гаямi чуцен шум…

Як знахар той збiрае зёлкi,
Фальклор збiрае ён для нас,
Каб не згасалi ў нас вясёлкi
I адступаўся змрочны час…

Хоць i яму парой трывожна,
Калi звер-вецер аж раве…
Iдзе наш слаўны падарожнiк,
Жыццё складаючы, як верш.

Гудуць здарожаныя ногi
I посах стомлены гудзе…

…Вандроўнiк вечны
Шляхам Млечным
Ў стагоддзi новыя
Iдзе…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вечны вандроўнік - Станіслаў Валодзька