Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Цiкае гадзiннiк

Цiкае гадзiннiк,
Тчэ чакання дзень.
Нацянькi ад лесу,
Бачу, хтось брыдзе.
Снегу – аж па пояс,
Ды й мароз – лютуе…
Хто ён – госць?..
Вандроўнiк?..
Мо ў мой двор скiруе?..
Можа, мае вестку
Часам мне ад Вас?..
Цiкае гадзiннiк,
Тчэ чаканння час.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Цiкае гадзiннiк - Міхась Курыла