Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕ МiНАЙЦЕ

Край лясны? чабору, мяты,
iслач дзе бяжыць за гай,
Край пагоркамi стракаты –
Налiбоцкi родны край!..

Тут, на бойкiм раздарожжы,
Шмат гадоў таму назад
Вырас слаўны i прыгожы
Горад з назваю Валожын,-
Горад-казка, горад-сад.
iм валодалi вяльможы,
А цяпер – працоўны люд,
Любiць кожны свой Валожын,
Хто радзiўся, вырас тут.

Кожны славу яму множа,
Хто працоўны мае плён.
Прачынаецца Валожын
Пад царкоўны перазвон.

Б’юць званы на раздарожжы,
Б’юць, як шмат гадоў назад,-
Не старэе наш Валожын,
Не прыйшоў у заняпад!..

Край – паэтамi апеты,-
Дзе нi глянеш – прыгажосць!..
Ёсць у нас свае паэты
i майстры мастацтваў ёсць.

Край на таленты багаты,
Маем што мы паказаць.
У нас хлопцы i дзяўчаты
Добра ўмеюць працаваць…
(А яшчэ, скажу, у свята
Любяць гожа
заспяваць!..)

Госць у хату завiтае –
Рады госцю мы заўжды,
Хлебам-соллю прывiтаем
Ад iмя ўсёй грамады.

Абагрэем – заначуе
Госць шаноўны на куце,
Песню звонкую пачуе,
Што не чуў ён анiдзе!..

Малады ды не жанаты?
Мiлавiдных шмат дзяўчат.
Галi, Гэлi ды Агаты –
Вам падыдуць акурат!..

Не мiнайце край прыгожы,
Край гасцiнны,? так i знай…
Прыязджайце ў наш Валожын
(Разгавецца дапаможам),
Не мiнайце дзiўны край!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НЕ МiНАЙЦЕ - Міхась Курыла