Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прыгожы чалавек

Ва усiх свой густ. Спрачацца можам,
Iсцi да згоды пакрысе,
Але на тым, што ёсць прыгожа,
Часцей згаджаемся мы ўсе.

Што мерай вымярэння служыць?
Няма адзiнай меры тут.
Бывае так: сiвы, нядужы…
– Якi прыгожы! – кажа люд.

Глядзiш – з нябёс не рваў ён зорак,
Маўчун, цiхоня цэлы век.
Мы ж прыглядаемся, гаворым:
– Якi прыгожы чалавек!

Бывае ж так –
Глядзiш, красуня
Размалявана, што бяда,
А хто спазнае, толькi сплюне
I адвярнецца, бо брыда!

Мы аб прыгожым заўжды марым,
Але да нас да ўсiх дайшло:
Прыгожыя – не толькi тварам,
А тыя, ў кiм душы святло.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Прыгожы чалавек - Пятрусь Броўка