Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цёця Уладзя… Цёця Уладзя

Цёця Уладзя… Цёця Уладзя…
Шлях твой жыццёвы – шлях праўдалюба,
Хто анiколi не жыў у суладдзi
З часам, якi парушаў правы груба
Вашага мужа – паэта ад Бога,
Сэрцу адзiнага i незабыўнага,
Як i той радасцi, што было многа
Ў вас пры сустрэчах –
Пеннага шчасця –
Юнага, шчырага, –
Чым не падзелiшся з мiлай сяброўкаю,
Што засталася ў хаце пад вiшнямi…

Цёця Уладзя… Доля нялёгкая,
Толькi гаворым пра гэта мы сцiшана:
Як i калiсьцi, – бо радасцi мала
Цёця Уладзя ў жыццi гэтым ведала,
Як i паэт наш Янка Купала,
Рана забiты… Кiм? Добра ведама.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цёця Уладзя… Цёця Уладзя - Міхась Курыла