Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш За тое, што я лішні круг

За тое, што я лішні круг
Правёў з яе сяброўкаю,
Не падала мне ў танцы рук,
Дамоў пайшла старонкаю.

Старонкаю, ды праз сады,
Я ж – нацянькі аселіцай,
Бо што, калі і сапраўды
Больш да мяне не вернецца?

У хату ўбегла, бачыць – я.
Праз слезы усміхаецца.
Ах, чараўніца ты мая!
Ах, веснавая раніца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш За тое, што я лішні круг - Максiм Танк