Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш 9 мая

Кожны май прыгравае ласкавае сонца,
Маладзенькай лістотай шапочуць красуні-бярозы,
Сіняй стужкай віецца высокае неба ў аконцы.
На вачах ветэранаў з’яўляюцца сціплыя слёзы.
Больш як семдзесят год праляцела з той даўняй падзеі,
Калі ў свеце ўспыхнуў гарачы агонь Перамогі,
Калі ажыццявіліся светлыя мары людзей і надзеі,
Былі пройдзены ўсе франтавыя дарогі…
І штогод, адзяваючы ў свята свае ўзнагароды,
Гэтай даўняй вайны пажаўцелыя сумныя знакі,
Ветэраны сціраюць з вачэй нечаканыя слёзы.
Мне, таксама як ім, чамусці хочацца плакаць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш 9 мая - Святлана Магілеўчык