Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бабовае і маісавае, або стручок з пачаткам

Як так было ў новым свеце,
што кола не было ў ім?
І там жа ш сонца ёсць у небе.
А ноччу месяц колам тым.

На горных рэчках ёсць каменні,
якія точацца вадой.
А потым коцяцца ўжо ш пэўна.
Ды й каляндар вядомы ж зноў.

І яйкі птушак, і дарогі.
Бо там былі і гарады.
Табу ў іх было на колы?
Праз іх бяда была ўсім?

Але ж былі там і ацтэкі,
і майя, інкі… Пасхі быў.
Няўжо ш ва ўсіх табу на гэта?
Дык хто ж ім так забараніў?

Калі ёсць колы – можна з’ехаць,
сабраўшы ўвесь амаль што скарб.
Тыранам людзі будуць верыць
пакуль ня ўсе сярод ахвяр.

Калумб адкрыў. Картэс з’явіўся.
І вера згінула ў багоў.
Царкоў, якім ахвярай сніўся
ўвесь новы свет, без ваяроў.

Не закаці і свой гарошак,
а пакаці яшчэ далей.
У ім наш свет, старых дарожак,
дзе кожны ўсіх багоў мацней.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бабовае і маісавае, або стручок з пачаткам - Франак Нырка