Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Позірк Еўфрасінні

З нябёс блакіту
І з нябеснай сіні
Я адчуваю позірк Еўфрасінні,

Што беражэ мяне
Ад злога вока,
Калі ўвесь свет глядзіць, здаецца, воўкам,

Што ў скрушны час
Ратуе ад знямогі,
Мне памагае йсці зямной дарогай,

Што надае мне
Мне мужнасці і сілы
Свой крыж нялёгкі несці да магілы.

Дзе рос я.
З тых палёў, лугоў расіны
Слязінамі ў паглядзе Еўфрасінні.

Яшчэ і я,
Як і мая Айчына,
Зірнем на свет вясёлымі вачыма.

Яшчэ надзея ёсць
Парыйсці да ладу, –
Не адвядзі, Заступніца, пагляду!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Позірк Еўфрасінні - Станіслаў Валодзька