Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Сон Еўфрасінні

У збудаваным дзедавым Саборы,
Каля акна, князёўна спіць.
І бачыць сон, над Полацкім прасторам,
Цудоўны, залаты Анёл ляціць.

І чуцен гучны глас Анёла, –
Плян Божы, Еўфрасіння, задаволь
Зладзь у Сяльцы манастыр і школу
Убачыш плод зямлі каштоўнай, соль.

І адчыніла Еўфрасіння вочы,
Споўніць паспяшалася сказанае.
І апынуўся сон прарочым,
Збылося ўсё, Анёлам прадказанае

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сон Еўфрасінні - Ольгерд Гарыца