Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бездань

Звыклы свет наш раптоўна змяніўся,
Павуціннем расколіны сталі.
Вечны сум на зямлі зарадзіўся,
Загубілі старыя скрыжалі.

Быццам мора раптоўна ўзнялося
Ды закрыла сабою ўсё неба,
Прадказанне ў імгненне збылося,
Вывяргаецца змрок цераз нетры.

Сонца болей не свеціць яскравым,
Нібы шчасцем акружаным, светам,
Тым бясконцым жыццём так жаданым…
І ніхто не пазнае пра гэта.

Зарыпела гнілая аснова,
На вачах пасялілася шэрань.
І жыццё не пачнецца нанова…
Засталася вакол толькі бездань.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бездань - Станіслаў Скорб