Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не існуеш

Не існуеш, не існуеш,
а проста пішаш словы
як з-пад асадкі трапіць верш –
нібыта жыць нанова.
а як раптоўна будзе ноч,
ніхто не сніць цябе, апроч
кагось на іншым карку свету,

Не здагадаешся, што гэта –
той, хто я.

Павольны крок, адвольны крок –
не супадуць дарогі.
світанак у вокнах, бы знарок –
як фота ў чыіхсьці блогах.
зірні: як выбліск, стаўся дзень.
на коўдру падае прамень.
пра цябе пішуць у газетах.

Ты здагадаешся, што гэта –
той, хто я.

Сярод ракі, сярод ракі
пад лесам выспа дрэмле.
няма ні чоўна, ні рукі,
каб трапіць у тыя землі.
на выспе вечар апантаны.
з-пад цемры – позірк прыхаваны
і чорны слуп – дым цыгарэты.

Не здагадаюся, што гэта –
ты.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не існуеш - Ігар Палынскі