Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нават сцюжным зімовым вечарам

Нават сцюжным зімовым вечарам Або ў восень, як зліва лье, Як цябе я на вуліцы стрэчу – Падгінаюцца ногі мае. Што казаць пра майскае ранне, Калі ў росах салоўка б’е? Што скажу я табе, каханы?.. Падгінаюцца ногі мае. Што скажу са сваёй гаротай? Хаты побач, а… кроч не кроч, Будзе тое ж: салоўка, журбота, Цыгарэты агенчык ля плота І маўчанне ў цёплую ноч. Будзе тое ж: Начныя лукі Без світання. Салоўка пяе. Пакахай жа, вазьмі на рукі – Падгінаюцца ногі мае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нават сцюжным зімовым вечарам - Уладзімір Караткевіч