Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бяссэнсавыя крокі

Чорная глыба растопіцца поглядам,
І вецер магутны будзе слабей.
Пад божым крылом, чутлівым доглядам
Напрасткі ступалі глыбей і глыбей.

Сцюдзенная кропля кранецца ў сэрцы
Адзінага промню дажджу.
А для мяне не хапае зноў месца,
Нават нічога ўжо не скажу.

Няспешныя крокі пнуцца ў брудзе,
Цягаюцца шмэткі валос.
Здаецца, што выйсця болей ня будзе.
Скуль адгукнецца спасальны галос.

Цёмная сцежка звядзе ў бясконцае
Будзе цярэбіць струменьчык крыві,
Губляючы цёмнанікчэмнае сонца,
Будзеш шукаць: куды і калі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бяссэнсавыя крокі - Вольга Турмовіч