Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Супермарыё

Як даўно былі часіны,
калі мог сам абіраць,
а тады…, чакаў калі ж мне
дасці нехта моцы браць.

Не было, і больш не будзе
болей шанцаў, чым хачу.
А хацеў, калі ў прымусах
бачыў мэты па жыццю.

Не дазволіць перакосаў!
Падмацоўваць дакор
галавой і сілай моцнай,
саступаючы, і зноў…

Кожны раз такія страты,
той дакор скрадаў і еў.
І ў дабітых і ва ўпартых…
Ды палову сам іх меў.

Для чаго ж мне гэта трэба?
Ну няхай і з’есці хтосць.
Мне ж даруе болей неба.
Дык навошта біцца ў штосць?

Хай цячэ жыццё, як будзе.
Болей волі не хачу.
Невядома хто ў брудзе.
Можа ўсе!!!
І я змагу.

04.07.2012

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Супермарыё - Уладзімір Кабердзін