Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гумарэскі-карацелькі

Гумарэскі-карацелькі.

Адам і Ева.

-Чаму так позна ты прыйшоў –
Напэўна нейкую знайшоў?
-Кідай мелодыю сваю –
Нас толькі ж двое у раю!
-Няхай сабе…- яна цяпер змаўчыць.
Але, як ён засне і захрапіць –
Тады, упэўненай каб быць,
Ёй трэба будзе хуценька
ў Адама рэбры падлічыць…

***

Жонка і муж.

-Сяброўку сёння я сустрэла…
-А ад мяне ты што хацела?
-Я вось аб чым хачу сказаць:
Нам з ёй машыны трэба ў лом здаваць.

***

Жонка п’яному мужу:

-Ты суп нажом ясі, балван,
Глядзіце на прыдурка, людзі!
-Ты што вярзеш? Я ж не прафан:
Дык праз відэлец пралівацца будзе!

***
Жонка – мужу:

-Апошнім часам – кажа жонка-
Ты штось хаваеш ад мяне!
-..?
-Чаму, пахмельная душонка,
Не размаўляеш больш у сне?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гумарэскі-карацелькі - Пётр Шакола