Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Дзіцячыя пытанні

Сын і бацька.

-Былі Вы, тата, маладым,
Чым захапляліся тады?
-Жанчыны, паляванне захаплялі.
-І на каго Вы палявалі?
-Ды на жанчын – яны ж і не ўцякалі.

***

Сынок спытаў.

-Скажы мне, мамачка мая,
А хто раней радзіўся – ты ці я?

***
-Мяне дзе бралі?
На рынку куплялі?
Але, спярша, чымсьці купіць,
Мяне хтосьці мусіў зрабіць!

***

Прыгожая цёця.

-Вы цёценька – прыгожая.
-Чаму, мая харошая?
-Вы – як канфеткі фанцік,
І ў Вашых валасах – мой банцік.

***

Не хачу вучыцца.

-У школу не пайду я нізашто,
Там рэжуць на экзаменах, вось што!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзіцячыя пытанні - Пётр Шакола