Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Што мне зрабіць?

Што мне зрабіць, каб Ты жыла?
Якія вытрываць пакуты?
Баліць і курчыцца душа,
і хоча жыць і быць пачутай.

Але навокал хворы сон.
Пануе цішыня ды здрада.
Я ж чую сэрцам немы стогн!
Я адчуваю Гэту Страту!

Мне анічога не шкада.
Сябе не палічу ахвярай.
Што мне зрабіць каб Ты жыла?
Якое вымагаеш Справы?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што мне зрабіць? - Таццяна Барысава