Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У Дзень Волі

Гаварылі яму: – Сядзі дома,
Бо на вуліцы сцюжна і золка,
І ў такую пагоду, вядома,
Чалавек – як ў стозе іголка.

Не паслухаў. Не мог ён іначай.
Не збаяўся ні сцюжы, ні золі,
Бо так прагнуў усім сэрцам юначым
Святой волі, адзінае волі.

Ён ішоў у калоне вызвольнай,
Горда сцяг нёс был-чы’рвана-белы,
Толькі зараз адчуў сябе вольным,
Толькі зараз адчуў сябе смелым.

– Ці не сцюжна табе, ці не золка? –
Знекуль голас пачуўся дзяўчыны.
Адказаў ён і словам, і сэрцам:
– Мяне грэе любоў да Айчыны.

24.03.2013

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У Дзень Волі - Максім Вольны