Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Помнiш, калi мы з табою

Помнiш, калi мы з табою
Прысак рабiны збiралi –
Вецер рваў лiсце рабое,
Долу пускаў па спiралi?..
Золка было ў свеце надта,
Час прыпынiў нiбы бег:
З высяў, паволi ды раптам,
Падаць пачаў белы снег.
Падаў – на пушчу, на гонi,
Свет наш змяняючы ўмiг;
Браў я твае далонi
i саграваў у сваiх…
Помнiш,
ацiх зараз вецер,
Сонца ўзышло з-за мяжы?..

…Праўда, былi мы шчэ дзецi,
Чыста было на душы.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Помнiш, калi мы з табою - Міхась Курыла