Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Высякаюць “талiбы” Пушчу

Высякаюць “талiбы” Пушчу
Ix прывезлi здалёк сюды
Зараз бачыць i невiдушчы
Гэтай дзейнасцi змрочнай сляды

Быццам твары адкрыўшы небу
Пнi у крыке зайшлiсь нямым
Галасы перакрыла гневам
Ды ён вочы не есць, як дым

Пушча, пушча – з дзвюма нагамi
Караеды цябе грызуць
Неба сена з палёў стагамi
Ў лесапiлку твой скарб вязуць

Рэжуць пушчу. Працуюць пiлы
Тырса ў вочы ляцiць i мне
Край пушчанскi – каму ты мiлы
Мiлы ты каму-небудзь цi не?

Рэжуць пушчу – як лупяць лiпу
Вось пачуў я дзе ейны ёнк
I нясецца ўздагон талiбам
Векавечны людскi праклён

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Высякаюць “талiбы” Пушчу - Уладзімер Гардзейка