Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цябе, як пушчу, адкрываю

Цябе, як пушчу, адкрываю
У зменах часу і святла.
То ты прамая, то крывая,
То немая, то гаваркая,
То ты – расінка, то – смала.
Калі ты блізка – так малюю,
Адыдзеш – і пазнаю
Бездапаможную, малую
Цябе, былінку палявую,
Былінку горную маю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цябе, як пушчу, адкрываю - Аляксей Пысін