Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я з табой пяю

Я гляджу на мiлую маю
I чульлiва край мой пазнаю;
У цябе бялявая каса,
А я ў думках кузаль расчасаў.

Мне здаецца, у вачах тваiх –
Сiнi цьвет валошчак палявых.
Ты ўзбудзiла песьняй мой пакой.
Дзе ж мая цьвярозасьць i спакой?

Я хмялею ўцешна бязь вiна,
Цi ня ў гэтым ёсьць твая вiна?
Я укленчыў… Я з табой пяю.
Бацькаўшчыну ў мiлай пазнаю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я з табой пяю - Рыгор Крушына