Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Затоплены вадаспадам

Затоплены вадаспадам,
Крыштальны ручай застыў.
Разынкі былі вінаградам,
І я чалавекам быў.

Нявольнікам зноў у клетцы,
Націснуць баюсь на стоп,
Баюся вачмі сустрэцца –
Асьлепнуць у тэлескоп.

Так ёсьць, так было і будзе.
Мацнее тваё “каратэ”:
Ня ў вочы гляджу, а ў грудзі
Смуглявыя, у дэкальтэ.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Затоплены вадаспадам - Канстанцін Путронак