Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЗАЙЗДРАСЦЬ БАГОЎ

Зайздросцяць Богі і маланкі,
Што я – шчаслівая без меры,
Што лепшай не было каханкі
Пасля язычніцкае веры.

Зайздросце, Богі, несупынна,
Ды ў зайздрасці не пачарнейце,
Што аднаго, другога сына
Я маю ў гэтым белым свеце.

О Богі, адвядзіце вочы,
Маліць аб гэтым не стамлюся.
Вам толькі б дзетак не сурочыць,
А за сябе я не баюся.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЗАЙЗДРАСЦЬ БАГОЎ - Вера Буланда