Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першынец

Першынец

Гляджу ў захапленні на тварык дзіцяці,
Бо ёсць хіба большае шчасце для маці,
Чым дочку ці сына трымаць на руках
І бачыць усмешку ў дзіцячых вачах?

На рукі бяру асцярожна я сына,
Схіляе галоўку мой любы хлапчына.
Бо толькі няпоўных тры месяцы мае
І добрае моцы яму не хапае.

Упарціцца сын, паднімае галоўку.
На грудзі яна апускаецца зноўку.
Заплакаў маленькі ад крыўды, няйначай,
Ды толькі паможаш хіба гэтым плачам.

Шкада мне майго небараку сыночка,
Цалую гуллівыя ямкі на шчочках,
Цалую я пальчыкі, носік кірпаты,
І роцік ружовенькі, і вачаняты…

Заснуў, а на вуснах усмешка блукае.
Старыя гавораць: “Анёл забаўляе”.
Хай сняцца сыночку да самага ранку
Светлыя сны пад маю калыханку.

1981 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Першынец - Ніна Кавальчук