Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Час чакаць, ці ўзыйдуць агуркі

Час чакаць, ці ўзыйдуць агуркі.

Час, сваёй таямнічаю явай
І нязьведаны зорны Абсяг –
Таямніцы трымаюць над намі,
Як калісь, блін-Зямлю на кітах.

Еднасьць маюць яны і таеснасьць,
Неабсяжныя іх берагі…
Час-Абсяг, ля матэрыі Сьветлай,
Мае Цёмную большай вагі…

Толькі мне, што тлуміць тым галоўку?
Гэта ж можна,,шызнуцца,, на тым!
Вясна йдзе. Час на бульбу і моркву,
Час чакаць, ці ўзыйдуць агуркі!
23.04.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Час чакаць, ці ўзыйдуць агуркі - Міхась Карцялёў