Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш За акном снегапад, абыякавы вецер

За акном снегапад, абыякавы вецер.
Шосты паверх ды звычайны пад’езд.
Кухня, кватэра, дым цыгарэты,
Ноч, снегапад ды святла ўжо нет.

Быццам келіх віна, кубак кавы ўздымаю,
Быццам князь старажытны глытаю яго.
Але болей нікога зусім не кранае
Ўся самота такога адзіноцтва майго.

Мабыць штосьці ўжо згублена і не вярнецца,
Ці не штосьці, а хтосьці, у мяне не пытай.
Але раптам у сэрцы пачуцце заб’ецца
і Ў душы пранясецца-жа слова: “чакай”.

Толькі, мабыць заб’ецца ўжо вельмі позна,
Пранясецца ўжо пасля смерці маёй.
Ці чакаць, не чакаць адкажыце мне, людзі,
Ці забіць усе надзеі, заліць іх крывёй?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш За акном снегапад, абыякавы вецер - Кіра Хорт