Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пульсуе за акном трагічна зорка

Пульсуе за акном трагічна зорка,
Яе няма ўжо, ды ляціць сьвятло…
I ты ў бязладным сьне ўздыхаеш горка,
Відаць, па тым, што адцьвіло, сышло.

Пры вас сяджу,
I дума горбіць плечы,
Касьмічны жаль бярэ душу ў палон.
Любіць жыцьцё –
Занятак небясьпечны,
Яно само пастаўлена на кон.

Нібы ў царкве,
Пад Млечным Шляхам ціха.
Калыша Вечнасьць росную
Зямлю…
З журботнага цяпла тваіх уздыхаў
Я да жыцьця давер яшчэ ляплю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пульсуе за акном трагічна зорка - Сяргей Законнікаў