Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Чароўныя саначкі

Чароўныя саначкі…
************************************
Палічу ўсе спатканні і ростані,
Апрануся ў квяцісты паркаль
І халодныя водгукі восені
Пазбіраю на зорны крышталь.

Я паклічу чароўныя саначкі,
Ясны месяц у іх запрагу,
Паімчу Млечным Шляхам да мамачкі
Гэтак хутка, як толькі магу.

Там, дзе хмары начуюць сцюдзёныя,
Вецер злосны трасе барадой,
Дзе губляюцца справы штодзённыя
І пануе спрадвечны спакой,

Я сустрэну пяшчоту адзіную,
Што ніколі не здрадзіла мне.
…Абдымаўся ядловец з калінаю,
Ну а я з сваёй мамкай у сне…
17.11 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Чароўныя саначкі - Лёля Багдановіч