Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш У зорным гамаку

У зорным гамаку…
****************************
У кішэнях свішча вецер –
Хай сваволіць, так і быць.
Адзінота дом мой меціць…
З ёй сярую. Што рабіць?

З ёй пяшчоту я гукаю,
Сплю ў зорным гамаку.
Хіба ж я адна такая,
Як зязюлька на суку…

У вясёлкавым садочку
Сустракаю з ёю май.
З ёй збіраю васілёчкі,
Закалыхваю адчай.

З ёй і плачу, і смяюся,
Гора й радасць з ёй дзялю.
Быць шчаслівай спадзяюся,
Без яе не ем, не п’ю.

Свішча вецер у кішэнях,
За акном вясна кіпіць.
Я збіраю ў кош імгненні,
Што даюць жаданне жыць…
2.04 – 2016г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш У зорным гамаку - Лёля Багдановіч