Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скрозь перашкоды

Не ўбачу я тваіх вачэй пяшчоту
І голас твой празрысты не пачую,
Мне не адчуць гарачых вуснаў дотык –
Ніколі я цябе не пацалую.
Усё што ёсць – адныя толькі словы,
Адлюстраванне моўнае пяшчоты.
Не дапаможа лекар адмысловы:
У першы раз кахаем мы, ці ў соты,
Любоў па перапісцы выйшла з моды,
Няма рэцэпту ад хваробы гэтай.
Наканавана нам скрозь перашкоды
Пачуцці сілкаваць няздзейснай мэтай.

04.07.2015

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Скрозь перашкоды - Сяргей Махнач