Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У вясёлкавай спадніцы

У вясёлкавай спадніцы..
******************************
А люты сёлета не злосны:
Адліга днём, мароз уночы.
Сінічкі ўжо гукаюць вёсны,
Сарока весела стракоча.

І песціць сонейка імгненні
Няхай не вельмі, усё ж прыемна!
Прырода ў ціхім задуменні
Жыве надзеяй патаемнай.

Але ж якая таямніца?
Праз колькі дзён сыходзіць люты.
Вясна ў вясёлкавай спадніцы
Аблашчыць і прагоніць смутак!!!
13,16.02 – 2015г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У вясёлкавай спадніцы - Лёля Багдановіч