Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Як мама…(брату Уладзіміру)

Як мама…(брату Уладзіміру)
********************************
Як добра мець такога брата,
Які заўсёды зразумее.
Ён мне за маму і за тату,
Ён і пяшчота, і надзея.

Ён падмануць мяне не зможа,
А пашкадуе і аблашчыць.
Адвесці гора дапаможа
І на дваіх падзеліць шчасце.

Я кожны дзень тэлефаную
Яму. І ён мне так жа сама.
Ён боль мой, нібы свой, адчуе,
Як мама…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Як мама…(брату Уладзіміру) - Лёля Багдановіч