Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Мужныя

Апраўдвацца не буду,
Не буду я тлумачыць
Сваё памкненне, пачуццё –
Дарэмна ўсё!
А гэта значыць:
Рассудзіць нас жыццё.
І пойдзем вольныя
У розныя бакі,
Задаволеныя:
Не з рукі.
Пацягнуцца гады,
Нібы вагоны на станцыі таварнай,
І зноў сюды
Нас лёс прыгоніць,
Нас выпадак заверне
Адзін да аднаго.
Сустрэнемся.
Паглядзім у вочы
І нічога не знойдзем,
Што раней было –
Сплыло.
І пойдзем да хаты злыя:
Ты замужам,
І я жанаты…
А хто вінаваты?
Ты і я – ты я ж…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мужныя - Анатоль Кудласевіч