Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вальс

Сыплецца, кружыцца жоўтае лісце,
Восень балюе з халодным Дажджом.
Успамінае, як былі калісьці
Прыгожай дзяўчынай і юнаком:

-Дождж, мой каханы, зусім не змяніўся,
Толькі маршчынкі пад вочы ляглі.
Часу няспыннаму ён не скарыўся,
Адзіны і лепшы за ўсіх на Зямлі!

Дождж успамінае, як Восень-дзяўчына
Жоўтыя косы свае распляла,
Шалем пакрыла пагоркі, лагчыны,
Золатам сцежкі ўсе заліла.

Зараз рыжынкі каханай цалуе,
Быццам юнацтва вяртаецца зноў,
Позіркм лашчыць, пяшчотай мілуе,
Адзін аднаго разумеюць без слоў.

Як счараваныя, у думках лунаюць,
Неяк збянтэжана ў вочы глядзяць,
Мокрае лісце нагамі чапляюць
І не стамляюцца вальс танцаваць…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вальс - Ірына Касянкова